Васіль Георгіевіч Сярогін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Георгіевіч Сярогін (19151996) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1948).

Хуткія факты Васіль Георгіевіч Сярогін, Мянушка ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Сярогін нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года ў вёсцы Ломінцава[2] (цяпер — Шчокінскі раён Тульскай вобласці).

Скончыў дзесяць класаў школы, школу фабрычна-заводскага вучнёўства, аэраклуб і Ульянаўскую школу лётчыкаў-інструктараў Грамадзянскага паветранага флоту, пасля чаго працаваў пілотам-інструктарам у Кіраўскім аэраклубе. У 1939 годзе Сярогін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[3].

Адразу пасля нападу фашыстаў на СССР Васіль падаў рапарт з просьбай адправіць яго на фронт. Праз усяго некалькі дзён у складзе 168-га знішчальнага авіяпалка ён ужо змагаўся з вопытнымі нямецкімі асамі ў небе над Адэсай[4][5].

В. Г. Сярогін прайшоў шлях ад лётчыка да камандзіра эскадрыллі 18-га гвардзейскага Віцебскага двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені знішчальнага авіяцыйнага палка. Да красавіка 1945 года маёр Васіль Сярогін быў штурманам 303-й знішчальнай авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 332 баявых выляты прыняў удзел у 35 паветраных баях, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1948 года маёр Васіль Сярогін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 8306[3].

Пасля заканчэння вайны Сярогін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1958 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Гомелі. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Памёр 10 жніўня 1996 года, пахаваны ў Гомелі[3].

Ганаровы грамадзянін Парыжа. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, шасцю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў і замежных узнагарод[3], у тым ліку ордэнам Ганаровага легіёна, які яму ў Парыжы, у 1961 годзе ўручыў Прэзідэнт Французскай рэспублікі Шарль дэ Голь[6]

Remove ads

Памяць

  • У гонар Сярогіна названая школа ў яго родным сяле.
  • У 2015 годзе на падставе рашэння тапанімічнай камісіі Гомельскага гарвыканкама 4-я Праектаваная вуліца ў 59-м мікрараёне (Шведская Горка) у Гомелі атрымала імя Васіля Сярогіна[7].
  • У гонар 100-годдзя з дня нараджэння В. Г. Сярогіна ветэранская арганізацыя палка, у якім ён ваяваў, выпусціла памятную медаль «Капітан Таццяна».

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads