1-я паветраная армія (СССР)

From Wikipedia, the free encyclopedia

1-я паветраная армія (СССР)
Remove ads

1-я паветраная арміяаператыўнае фарміраванне (аб’яднанне, паветраная армія) авіяцыі РСЧА Узброеных Сіл СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Thumb
Камандуючы арміяй з 18 чэрвеня 1942 года па 27 мая 1943 года генерал-лейтэнант авіяцыі С. А. Худзякоў.
На фатаграфіі ў званні маршала авіяцыі.
Thumb
Камандуючы арміяй з 3 ліпеня 1944 года генерал-палкоўнік авіяцыі Ц. Ц. Хрукін.
Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...

Сфарміравана 10 мая 1942 года загадам народнага камісара абароны СССР № 0081 ад 5 мая 1942 года на аснове ВПС Заходняга фронту[1][2].

10 студзеня 1949 года пераназвана ў 26-ю паветраную армію.[3]

Remove ads

Гісторыя найменняў

Найменне фармавання, у розны перыяд часу:

  • ВПС Мінскай ваеннай акругі (28.11.1918 г.);
  • ВПС Заходняй ваеннай акругі (14.12.1918 г.);
  • ВПС Беларускай ваеннай акругі (02.10.1926 г.);
  • ВПС Беларускай асобай ваеннай акругі (26.07.1936 г.);
  • ВПС Беларускага фронту (01.09.1939 г.);
  • ВПС Беларускай асобай ваеннай акругі (14.11.1939 г.);
  • ВПС Заходняй асобай ваеннай акругі (11.07.1940 г.);
  • ВПС Заходняга фронту (22.06.1941 г.);
  • 1-я паветраная армія (05.05.1942 г.);
  • 26-я паветраная армія (20.02.1949 г.);
  • 26-я паветраная Чырванасцяжная армія (22.02.1968 г.);
  • ВПС Беларускай ваеннай акругі (04.1980 г.)[4][5];
  • 26-я паветраная Чырванасцяжная армія (05.1988 г.).
  • Ваенна-паветраныя сілы Рэспублікі Беларусь (15.06.1992 г.);
  • Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь (2001 г.).
Remove ads

Баявы шлях

У 1942 годзе паветраная армія падтрымлівала наступленне войскаў Заходняга фронту на юхноўскім, гжацкім і ржэўскім кірунках. Удзельнічала ў Ржэўска-Сычэўскай, Ржэўска-Вяземскай, Арлоўскай, Смаленскай, Аршанскай, Віцебскай, Беларускай, Мемельскай аперацыях, а таксама ў паветранай аперацыі па знішчэнні нямецкай авіяцыі на аэрадромах у маі 1943 года.

Усяго за гады вайны лётчыкамі 1 ПА здзейснена звыш 290 000 самалёта-вылетаў. За баявыя заслугі 5 яе злучэнняў і часцей атрымалі ганаровае званне і ператвораны ў гвардзейскія, 50 прысвоены ганаровыя найменні, 44 узнагароджаны ордэнамі; больш за 17 тысяч яе воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 145 лётчыкам і штурманам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а 17 чалавек удастоены гэтага звання двойчы.

Remove ads

У складзе

З моманту стварэння паветраная армія ўваходзіла ў склад:

Камандны склад

Камандуючыя арміяй

  • 5 мая 1942 года — генерал-лейтэнант авіяцыі Ц. Ф. Куцевалаў
  • 18 чэрвеня 1942 года — генерал-лейтэнант авіяцыі, генерал-палкоўнік авіяцыі (з 17 сакавіка 1943) С. А. Худзякоў
  • 27 мая 1943 года — генерал-лейтэнант авіяцыі М. М. Громаў
  • 3 ліпеня 1944 года — генерал-палкоўнік авіяцыі Ц. Ц. Хрукін[6][7]

Начальнікі штаба

  • 5 мая 1942 года — 9 жніўня 1944 года — палкоўнік, генерал-маёр авіяцыі (з сакавіка 1943) А. С. Пронін
  • 12 лютага 1945 года — генерал-маёр авіяцыі І. М. Бялоў[7]1-я воздушная армия</ref>
  • снежань 1950 года — снежань 1953 года — генерал-маёр авіяцыі А. С. Дземяшкевіч

Намеснікі камандуючага арміяй

  • 5 мая 1942 года — 11 мая 1942 года — палкоўнік Іван Кліменцьевіч Самохін[8]
  • 12 мая 1942 года — 7 жніўня 1942 года — палкоўнік Леанід Рыгоравіч Кулдзін, загінуў у паветраным баі[9]

Ваенныя камісары, зампаліты

  • 5 мая 1942 года — брыгадны камісар, палкоўнік (з 20 снежня 1942), генерал-маёр авіяцыі (з 9 красавіка 1943) І. Р. Літвіненка

З 9 кастрычніка 1942 года пасада называецца намеснік камандуючага па палітчастцы.

  • 23 сакавіка 1945 года — генерал-маёр авіяцыі І. Ц. Чарнышоў[10]
Remove ads

Склад

Першапачаткова ў склад арміі згодна з загадам НКА СССР[11] увайшло ўпраўленне, 4 авіядывізіі і іншыя часці:

  • 201-я знішчальная авіяцыйная дывізія;
  • 202-я знішчальная авіяцыйная дывізія;
  • 203-я змешаная авіяцыйная дывізія;
  • 204-я змешаная авіяцыйная дывізія;
  • 3-і асобны вучэбна-трэніровачны авіяцыйны полк (перыяд баявых дзеянняў з 30.10.1942 па 20.01.1943. Перафармаваны ў 1-ю вучэбна-трэніровачную авіяцыйную брыгаду, перыяд баявых дзеянняў з 20.01.1943 па 15.09.1944 гг.)[12];
  • 1-я разведвальная авіяцыйная эскадрылля (у складзе двух звёнаў (усяго 6 самалётаў));
  • Асобная авіяцыйная эскадрылля сувязі (10 самалётаў У-2);
  • 901-ы лёгкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк (20 самалётаў у-2);
  • і іншыя фарміравання.

Загадам НКА СССР № 00101 ад 23 мая 1942 года склад 1 ПА зменены, колькасць дывізій склала 13[13].

Remove ads

Пасля вайны

Пасля вайны дыслакавалася ў Беларускай ваеннай акрузе[14].

Thumb
Частка асабістага складу знішчальнага авіяпалка «Нармандыя — Нёман».

У лютым 1949 года 1-я паветраная армія перайменавана ў 26-ю паветраную армію (дырэктыва начальніка ГШ ВС СССР № ОРГ 120026 ад 10 студзеня 1949 года).

У красавіку 1980 года 26-я паветраная армія перафармавана ў ВПС Беларускай ваеннай акругі (дырэктыва начальніка ГШ УС СССР ад 1980 года № 314/1/00170).

У маі 1988 года ВПС Беларускай ваеннай акругі перафармаваныя назад у 26-ю паветраную армію (загад міністра абароны СССР ад 1988 года № 0018).

Remove ads

Камандуючыя 1 (26) ПА пасля вайны

У пасляваенны перыяд арміяй (у 1980-1988 гадах — ВПС Беларускай ваеннай акругі) камандавалі[15]:

  • ліпень 1946 — люты 1947 — маршал авіяцыі Варажэйкін Р. А.
  • люты 1947 — снежань 1948 г. — генерал-палкоўнік авіяцыі Рудэнка С. І.
  • красавік 1949 — кастрычнік 1950 — генерал-палкоўнік авіяцыі Туркель І. Л.
  • кастрычнік 1950 — жнівень 1951 — генерал-лейтэнант авіяцыі Ізотаў У. І. (ч. в. а.)
  • жнівень 1951 — чэрвень 1953 — генерал-лейтэнант авіяцыі Рубанаў С. У.
  • чэрвень 1953 — красавік 1955 — генерал-палкоўнік авіяцыі Судзец У. А.
  • красавік 1955 — май 1956 — генерал-палкоўнік авіяцыі Красоўскі С. А.
  • май 1956 — май 1958 — генерал-лейтэнант авіяцыі Сенатараў А. С.
  • май 1958 — студзень 1964 — генерал-маёр авіяцыі, з 5.08.1958 генерал-лейтэнант авіяцыі Рыкачоў Ю. Б.
  • студзень 1964 — люты 1972 — генерал-лейтэнант авіяцыі, з 19.02.1968 генерал-палкоўнік авіяцыі Жукоўскі С. Я.
  • люты 1972 — снежань 1976 — генерал-маёр авіяцыі, з 23.02.1972 генерал-лейтэнант авіяцыі Бяда Л. І.
  • сакавік 1977 — чэрвень 1982 — генерал-маёр авіяцыі, з 27.10.1977 генерал-лейтэнант авіяцыі Закрэўскі А. М.
  • чэрвень 1982 — снежань 1984-генерал-маёр авіяцыі, з 16.12.1982 генерал-лейтэнант авіяцыі Буланкін В. С.
  • снежні 1984 — май 1988 — генерал-маёр авіяцыі, з 30.04.1988 генерал-лейтэнант авіяцыі Малюкаў А. І.
  • май 1988 — чэрвень 1992 — генерал-маёр авіяцыі, з 30.10.1989 генерал-лейтэнант авіяцыі Сядоў С. В.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads