Васіль Канстанцінавіч Луцкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Канстанці́навіч Луцкін (23 сакавіка (5 красавіка) 1914, в. Пустынкі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — 2 ліпеня 1981, Магілёў) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага (1959—1964) і Магілёўскага (1964—1974) аблвыканкамаў.

Хуткія факты Васіль Канстанцінавіч Луцкін, Старшыня Магілёўскага аблвыканкама ...
Remove ads

Біяграфія

Член УКП(б) з 1940 г.

Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1934).

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1944 года на рацэ Шчара быў цяжка паранены, стаў інвалідам 2-й групы, дэмабілізаваны.

З верасня 1944 года працаваў дырэктарам Мсціслаўскай школы № 1, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама КП(б)Б.

З 1974 года персанальны пенсіянер, жыў у Магілёве.

Член ЦК КПБ (1960—1976), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1975), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7-га і 8-га скліканняў.

Remove ads

Узнагароды

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads