Віталь Віктаравіч Прышчэпчык
савецкі партыйны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык (17 сакавіка 1927[1], в. Скобраўка, Менская акруга, Беларуская ССР — 29 красавіка 1983, каля Магілёва, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (1974—1983).
Remove ads
Біяграфія
У 1952 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1943—1944 гг. — у партызанскім руху.
- 1951—1955 гг. — сакратар, другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі,
- 1955—1957 гг. — дырэктар Хлышчоўскай машынна-трактарнай станцыі (Магілёўская вобласць),
- 1957—1958 гг. — сакратар, другі сакратар Мсціслаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
- 1958—1959 гг. — першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
- 1959—1963 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- 1963—1964 гг. — другі сакратар Магілёўскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- 1964—1966 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- 1966—1974 гг. — другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- люты—жнівень 1974 г. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.
З жніўня 1974 года — першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання, Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член ЦК КПБ.
Remove ads
Аўтакатастрофа
29 красавіка 1983 года трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе пад Магілёвам.
Як пісаў Н. Гімельфарб у сваёй кнізе «Нататкі апальнага дырэктара»:
Увечары 29-га красавіка ён вяртаўся на машыне з Бабруйска, дзе ўручаў пераходзячы сцяг камбінату Бабруйскшына — аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці аўтамабільных пакрышак. Вячэрняя дарога была спакойнай і пустыннай. Але на адным з стромкіх паваротаў, ужо пад'язджаючы да Магілёва, шафёр не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на сустрэчную паласу і «Волга» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў вялікагрузны ваенны ўсюдыход. Ад атрыманых траўмаў Прышчэпчык і яго кіроўца памерлі на месцы.
Remove ads
Узнагароды і званні
Кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. С. 611
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads