Васіль Леанідавіч Амялянскі

вучоны ў галіне мікрабіялогіі, шахматыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Леанідавіч Амялянскі
Remove ads

Васіль Леанідавіч Амяля́нскі[3] (26 лютага (10 сакавіка) 1867, Палтава — 21 красавіка 1928, Гагра) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, правадзейны член Расійскай акадэміі навук (1923, член-карэспандэнт з 1916), акадэмік Акадэміі навук СССР (1925). Вучань С. М. Вінаградскага.

Хуткія факты Васіль Леанідавіч Амялянскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Палтаве. Скончыў гімназію ў Жытоміры. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і працаваў у ім. У 1893–1928 гг. у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1912 г. — загадчык аддзелам.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы па глебавай мікрафлоры, ролі мікраарганізмаў у кругавароце азоту і вугляроду ў прыродзе. У 1904 годзе вылучыў культуру бактэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. У 1924 годзе ўпершыню паказаў на магчымасць выкарыстання мікраарганізмаў у якасці хімічных індыкатараў. Аўтар падручніка «Основы микробиологии» (1909). У 1906—1928 гг. рэдагаваў часопіс «Ар­хив био­ло­гических на­ук».

Сярод апублікаванага:

  • Краткий курс общей и почвенной микробиологии, 2 изд., М.—Л., 1931.
  • Практическое руководство по микробиологии / Под общ. ред. проф. Б. Л. Исаченко. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — М.; Л. : Изд-во АН СССР, 1940. — 430, [1] с. : ил.
  • Основы микробиологии, 9 изд., М., 1941.
  • Избранные труды, т. 1—2, М., 1953.
Remove ads

Зноскі

  1. WorldCat EntitiesOCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112122720'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q190593'></a>
  2. Омелянский Василий Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads