Васіль Парфёнавіч Папко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілій Парфёнавіч Папко (19 лютага 1958, в. Доўгае, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 лютага 1958 года ў в. Доўгае Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Вышэйшую Чырванасцяжную школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, факультэт контрразведкі. Палкоўнік.
Праходзіў службу на розных пасадах аператыўнага і кіруючага саставу ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені, юбілейнымі медалямі, ведамаснымі ўзнагародамі.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads