Васіль Пятровіч Стасаў

рускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Пятровіч Стасаў
Remove ads

Васіль Пятровіч Стасаў (24 ліпеня (4 жніўня) 1769, Масква — 24 жніўня (5 верасня) 1848, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Хуткія факты Васіль Пятровіч Стасаў, Дата нараджэння ...
Thumb
Маскоўскія Трыўмфальныя вароты
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацька, Пётр Фёдаравіч Стасаў, служыў у вотчыннай канцылярыі — падканцылярыстам (памочнікам пісара), маці, Ганна Анціп’еўна, паходзіла з роду Прыклонскіх. Мелі радавое сяло Сакалова, пад Серпухавам.

Да 1783 года вучыўся ў гімназіі пры Маскоўскім універсітэце  (руск.); у 1783 годзе памёр бацька, а неўзабаве і старэйшы брат, які служыў у марскім флоце. 14 лютага 1873 Васіль Стасаў паступіў на службу ў Экспедыцыю архітэктурных спраў, кіраваную С. А. Карыным — у пасадзе «архітэктара капрала» (чарцёжніка); у 1790 годзе ён ужо памочнік архітэктара[2].

У 1794 годзе некалькі месяцаў адбываў вайсковую павіннасць ў Праабражэнскім палку ў Санкт-Пецярбургу. У студзені 1795 паступіў на службу ў Дэпартамент герольдыі. З 1797 В. П. Стасаў пачаў службу Калежскім сакратаром у Галоўнай салянай канторы.

Remove ads

Творчасць

У Санкт-Пецярбургу Стасавым былі пабудаваны комплекс будынкаў Акадэміі навук на Васільеўскім востраве, Ямскі рынак на Раз’езднай вуліцы (1817—1819), Паўлаўскія казармы на Марсавым поле (1817—1821), Спаса-Праабражэнскі сабор (1827—1829), Троіца-Ізмайлаўскі сабор (1828—1835), Нарвскія трыумфальныя вароты (1827—1834) і Маскоўскія трыумфальныя вароты (1834—1838). Пабудовы Стасава адрозніваюцца прадстаўнічасцю, урачыстасцю архітэктурных формаў. Развіваючы ідэі рускага ампіру, Стасаў часта звяртаўся да строгіх форм дарыйскага ордэра.

У Царскім Сяле В. Стасаў аформіў шэраг інтэр’ераў Екацярынінскага і Аляксандраўскага палацаў, займаўся перабудовай Кітайскай вёскі (1817—1822). Па яго праекце былі пабудаваныя вароты «Ласкава маім калегам» (1817), Манеж, Вялікая аранжарэя.

Па праектах Стасава пабудаваны правіянцкія склады ў Маскве (1821—1835), праведзена перабудова рэзідэнцыі віленскага генерал-губернатара (1824—1832, цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Літвы). У 1836-41 Стасаў спраектаваў Троіцкі сабор у Гельмязаве (Палтаўскай губерні).

Remove ads

Зноскі

  1. Стасов Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Да 1790 ставіцца распрацоўка генеральнага плана незахаванай сядзібы А. С. Нябольсінай на Пакроўцы  (руск.).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads