Васіль Сяргеевіч Нямчынаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Сяргеевіч Нямчынаў (1 (14) студзеня 1894, Пензенская вобласць — 5 лістапада 1964, Масква) — вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ. Доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1928).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут у 1917 годзе. У 1928—1948 гадах у Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева (прафесар, загадчык кафедры, адначасова з 1940 года дырэктар). У 1949—1963 гадах старшыня Савета АН СССР па вывучэнні прадукцыйных сіл. З 1953 года акадэмік-сакратар Аддзялення эканамічных, філасофскіх і прававых навук АН СССР, у 1958—1962 гадах член прэзідыума АН СССР.
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ленінскай прэміі (1965), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1939, 1946, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1944), Чырвонай Зоркі (1945)
Навуковая дзейнасць
Працы па праблемах тэорыі і практыкі статыстыкі, развіцця прадукцыйных сіл і структуры грамадскай вытворчасці, метадалогіі вывучэння прадукцыйнасці працы і распрацоўцы мадэляў планавай эканомікі.
Аўтар 330 навуковых прац.
Зноскі
- Немчинов Василий Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Ефимович Р. С. Мои контакты с Жоресом Медведевым, My contacts with Zhores Medvedev // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 2. — С. 102–121. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads