Васіль Фёдаравіч Кушнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Фёдаравіч Кушнер (1 кастрычніка 1947, в. Малыя Жухавічы, Карэліцкі раён — 15 лістапада 2025) — беларускі гісторык.

Хуткія факты Васіль Фёдаравіч Кушнер ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Малыя Жухавічы Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў настаўнікам фізкультуры ў Аюцавіцкай васьмігадовай школе (Карэліцкі раён). У 1966 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1971 годзе. Быў прызваны на службу ў армію, пасля звальнення ў запас (1973) паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (МДПІ). У 1976 г. быў асістэнтам кафедры гісторыі ў гэтым інстытуце, у 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Военно-патриотическое воспитание и подготовка трудящихся Белоруссии к защите Родины (1921—1925 гг.)». З 1978 па 1980 гады працаваў старшым выкладчыкам гісторыі СССР і саветнікам дэкана інстытута імя Хасэ Марці (г. Камагуэй, Куба). У кастрычніку 1980 г. вярнуўся ў Мінск. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС МДПІ, потым (з 1982) — дацэнтам.

У 1988 годзе перайшоў на адміністрацыйную работу ў Міністэрства адукацыі Беларусі, дзе працаваў да 1992 года. Спачатку быў начальнікам аддзела выкладання грамадскіх навук Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі, потым — галоўным інспектарам Упраўлення вышэйшых навучальных устаноў і педагагічнай адукацыі.

Стаў галоўным рэдактарам у «Беларускім гістарычным часопісе», першы нумар якога выйшаў у студзені 1993 года. У канцы 1990-х гадоў прыняў актыўны ўдзел у праекце «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» (Выпуск 1-2, 2000—2003), для якога напісаў біяграфіі М. К. Ельскага, А. В. Ельскага, Ф. І. Стравінскага. З’яўляўся адным з навуковых кансультантаў, а таксама аўтарам артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» у 6 т. (1994—2003) і «Беларускай энцыклапедыі» у 18 т. (1996—2004). У 2005 г. выйшлі з друку вучэбныя дапаможнікі «Гісторыя Беларусі: у кантэксце сусветных цывілізацый» і «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа: у кантэксце Другой сусветнай вайны», у падрыхтоўцы якіх прымаў удзел В. Кушнер.

З’яўляючыся рэдактарам «Беларускага гістарычнага часопіса», ён па-ранейшаму працаваў выкладчыкам. З 1988 па 2003 гады быў дацэнтам кафедры гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з 2003 па 2008 гады — дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads