Васіль Фёдаравіч Пятроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Фёдаравіч Пятроў[1] (руск.: Василий Фёдорович Петров; 26 сакавіка 1903, Чэбаксары — 5 ліпеня 1990[2]) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1954), прафесар (1955), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Чэбаксары. У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1926—1930 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Татарскай АССР, у 1930—1937 гг. асістэнтам кафедры эпізааталогіі Казанскага ветэрынарнага інстытута і старэйшым навуковым супрацоўнікам эпізаатычнага аддзела Казанскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. З 1937 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі. У 1938 годзе быў арыштаваны, у 1940 — рэабілітаваны[2]. З 1942 года дацэнт кафедры ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны ў дзеючую армію. Пасля дэмабілізацыі з 1946 года працягваў працу ў інстытуце, дзе да 1973 года займаў пасаду загадчыка кафедрай эпізааталогіі, у 1973—1978 гг. — прафесара, кансультанта кафедры. Адначасова ў 1955—1960 гг. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце. У снежні 1978 года выйшаў на пенсію[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекцыйных захворванняў жывёл. Займаўся пытаннямі адначасовай вакцынацыі ад некалькіх хвароб. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аллергия при роже свиней и её значение в патогенезе и диагностике заболевания». Аўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый[3].
Сярод апублікаваныз прац:
- Рожа свиней. — Мн., 1963.;
- Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. — Мн., 1963.
Remove ads
Узнагароды і званні
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- История кафедры эпизоотологии и инфекционных болезней(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт ВДАВМ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads