Васіль Цімафеевіч Рагуля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Цімафеевіч Рагуля
Remove ads

Васіль Цімафеевіч Рагуля (16 (28) чэрвеня 1879, в. Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — 16 чэрвеня 1955, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.

Хуткія факты Васіль Цімафеевіч Рагуля, Пасол I кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1900). Настаўнічаў у Мінскім павеце, у Смаргоні і ў Мінску. Арыштаваны ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце. У 1917 уступіў у Расійскую дэмакратычную партыю. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэса (1917) у Мінску. У 1918 выкладаў у навучальных установах Мінска.

Падчас польскай акупацыі ўваходзіў у Расійскую аб'яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. З лета 1920 у Чырвонай Арміі; у красавіку 1921 пакінуў яе і вярнуўся ў родную вёску. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюза. У снежні 1925 быў членам ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 абраны сенатарам, але хутка пазбаўлены парламенцкага імунітэту і зняволены на 2 гады. Пасля вызвалення вярнуўся ў родную вёску.

З верасня 1939 настаўнічаў у мясцовай школе. Арыштаваны 20 чэрвеня 1941. З пачаткам вайны збег з-пад арышту. Быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага раёна. З 1944 у Германіі, потым у Бельгіі. У 1950 пераехаў у ЗША. Аўтар успамінаў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Прамовы паслоў Беларускага пасольскага клубу. Вільня, 1926;
  • Успаміны. Нью Ёрк, 1957.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads