Ваўкавыя
рака ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўкавы́я, Ко́ласаўшчына[1] — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Remove ads
Назва
Літоўскі аналаг — гідронім Vilkaujà (Вілкаўя) «Ваўчыная (рака)»[2], ад vilkas «воўк» (Vilk-av-ja > Vilkauja)[3]. На тэрыторыі Беларусі таксама балцкія «ваўчыныя» рэкі — Воўчас, Аўчоса, якія таксама маюць літоўскі аналаг Vilkesà (Вількеса)[4].
На думку Ю. Сташэўскага, назва Ваўкавыск азн чае «пасяленне ваўкавыяў». Ваўкавыі, паводле яго, прываблівалі ваўкоў на княжацкіх паляваннях[5]. На думку В. Жучкевіча, Ваўкавыск — славянская назва, якая ўтворана ад дзвюх асноў. Першая — воўк, другая — выя (старажытнарускае «шыя»), выць альбо высь («вышыня»)[6]. На думку А. Рогалева, каранёвую аснову назваў Ваўкавыск і Ваўкавыя можна супаставіць з гідронімамі Волхаў ці Волга або з этнонімам волахі[7].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Пачынаецца каля аграгарадка Войткавічы, працякае праз горад Ваўкавыск, упадае ў Рось на яго паўночна-заходняй ускраіне. Вадазбор у межах Ваўкавыскага ўзвышша.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
