Рось (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рось (рака)
Remove ads

Рось, Рос, Роса[1] — рака ў Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Хуткія факты Рось, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 99 км. Плошча вадазбору 1250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Remove ads

Асноўныя прытокі

Справа: Харужаўка, Ясенавіца, Ваўкавыя, Плішча. Злева: Свянціца, Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка.

На рацэ

Гарады: Ваўкавыск. Гарадскія пасёлкі: Поразава, Краснасельскі, Рось. Вадасховішчы: Воўпаўскае.

Агульнае

Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці за 2 км на захад ад вёскі Лозы Свіслацкага раёна, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 1,8 км на паўднёвы усход ад вёскі Дубна Мастоўскага раёна. Каля вёскі Лічыцы і гарадскога пасёлка Краснасельскі падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць астравы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.

Даліна трапецападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжнім цячэнні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Пойма паміж вёскамі Зарачаны і Падрось Ваўкавыскага раёна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком, у вусцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м).

Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads