Ваўчанка (прыток Бярэзіны)
рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны, басейн Дняпра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўчанка — рака ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).


Даўжыня ракі 37,5 км. Плошча вадазбору 374 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.
Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (праваруч), Ясенка (леваруч).
Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вербкі Бабруйскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырынёй 5—10 м. Берагі стромкія, вышынёй 1,5—3 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 425. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 24, 33. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. (руск.)
- Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 года. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads