Ваўчо (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўчо́ — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Ціханяты ў басейне ракі Крашанка, якая выцякае з возера.
Плошча паверхні Ваўча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,2 м. Даўжыня возера — 1,28 км, найбольшая шырыня — 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,28 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,02 млн. м³, плошча вадазбору возера — 78,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—17 м, пераважна разараныя. На паўднёвым усходзе схілы парослыя лесам. На поўначы і поўдні схілы невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера вышынёй да 0,3 м, пясчаныя, на пэўных участках знаходзяцца пад хмызняком. На поўначы і поўдні забалочаная пойма возера шырынёй да 150 метраў.
Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводная зона вузкая і займае каля 14 % плошчы возера. Дно вадаёма ўздоўж берагоў пясчанае, на большых глыбінях — высланае высакапопельным гліністым глеем.
Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасць складае 5—15 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 1,8—2,5 м.
Возера эўтрофнае, праточнае. На поўдні ў Ваўчо ўпадаюць ручаі з азёр Вечалле і Дземінец.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.
На ўсходнім беразе возера знаходзіцца гасцявы дом "Ціханяты".
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 45. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Возера Ваўчо Архівавана 7 лютага 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads