Вэ (міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэ (міфалогія)
Remove ads

Вэ (стар.-сканд.: Vé) — скандынаўскі бог, адзін з трох братоў-багоў (Вілі, Вэ і Одзін), якія стварылі Мідгард, свет людзей. Вэ часта разглядаецца як адна з выяў Одзіна. Аднак, у «Перабранцы Локі» і «Сазе пра Інглінгаў» паказваецца, што Вілі і Вэ кіравалі ў адсутнасць Одзіна дзяржавай і спалі з яго жонкай Фрыг[1].

Хуткія факты Вэ, Пол ...
Remove ads

Паходжанне бога Вэ

Буры спарадзіў Бора, у якога было тры сыны: Одзін, Вілі і Вэ.

Дзеянні

Одзін з братамі забілі Іміра, і з яго цела стварылі свет. Плоць Іміра стала зямлёй, кроў — морам, косці — гарамі, чэрап — небам, валасы — лесам, а вейкі — сценамі Мідгарда.

Сыны Бора паднялі зямлю, зладзілі на ёй Мідгард, а затым ажывілі драўляныя статуі людзей, засяліўшы імі сваё царства.

У міфе гаворыцца, што спачатку людзі былі нежывыя і не мелі лёсу. Ажывілі іх багі, але далі лёс людзям норны.

Багі зладзілі нябесны звод і вызначылі ролі Сонца і Месяца, упарадкаваўшы рух гэтых свяціл і, такім чынам, усталяваўшы змену сутак і месяцаў.

На гэтым этапе ўладкавання свету багі, да таго ж, утаймоўваюць змея Ёрмунганда, ваўка Фэнрыра і гаспадыню царства мёртвых Хэль.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Звесткі пра этапы стварэння і ўладкавання свету выкладзены галоўным чынам у адной з песень «Эды», «Прадраканні вёльвы», і часткова дапаўняюцца іншымі крыніцамі.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads