Вежа Белен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вежа Беленmap
Remove ads

Беленская вежа (парт.: Torre de Belém — «вежа Віфлеема») — умацаванае збудаванне (форт) на востраве ў рацэ Тэжу ў аднайменным раёне Лісабона. Пабудавана ў 1515—1521 гадах у гонар адкрыцця Васка да Гама марскога шляху ў Індыю і служыла па чарзе невялікай абарончай крэпасцю, парахавым складам, турмой і мытняй.

Хуткія факты Вежа Белен, Краіна ...

Чатырохпавярховае збудаванне вышынёй 35 метраў з’яўляецца ўзорам мануэлінскага архітэктурнага стылю, характэрнага для Партугаліі эпохі Адраджэння, аднак амаль згубленага цяпер. У XIX стагоддзі помнік стаў аб’ектам цікавасці і гонару партугальскіх рамантыкаў, была здзейснена капітальная рэстаўрацыя. У 1983 годзе вежа і бліжэйшы манастыр іеранімітаў Жыронімуш былі абвешчаны ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай культурнай спадчыны. У наш час вежа адкрыта для наведвання.


Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads