Мануэліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мануэліна, дакладней мануэліну (парт.: Manuelino) — стыль у гісторыі архітэктуры Партугаліі XV—XVI стст., нацыянальны варыянт Рэнесансу. Названы па імені караля Мануэла I Шчаслівага (гады праўлення 1495—1521). Гэты час быў перыядам найвышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы. Яна набывае шматлікія калоніі. Партугальцы склалі на морах канкурэнцыю генуэзцам і іспанцам, самым моцным мараходам тагачаснага свету. Звязаны з гэтым эканамічны і культурны ўзлёт знайшоў адлюстраванне ў інтэнсіўным будаўніцтве.

У мануэліна змяшаныя элементы готыкі, маўрытанскага стылю , Рэнесансу і экзатычных матываў. Можна казаць нават, што ў гэтым стылі выявіўся ўплыў індыйскага мастацтва . Гэты стыль выказвае як бы ўражанні еўрапейца, які ўпершыню ўбачыў новы свет і невядомыя краіны. Мануэліна можна параўнаць з іспанскім платэрэска , асабліва на ранняй стадыі развіцця. У ім таксама афармленне пабудоў вырашалася на аснове плоскай сцены, багата упрыгожанай дэталямі, але партугальская архітэктура апынулася «сакавіцей» і дынамічней. Яна больш насычана вобразамі і асабліва схільная да дэкарацыі і раскошы.
Архітэктура партугальскага Адраджэння не абмежавалася толькі стылем мануэліна. Пазней у Партугалію пачаў пранікаць італьянскі ўплыў, і ў сярэдзіне XVI ст. нацыянальны стыль змяніўся інтэрнацыянальнымі рэнесанснымі формамі (у творчасці Дыёгу дзі Таралва , 1500—1566).
Remove ads
Узоры стылю

- Унутраны двор манастыра ў Батальі.
- Прыбудова да раманскай ратонды тампліераў у Тамарскім кляштары (аўтар — Дыёгу дэ Аруда ).
- Вежа Святога Вінцэнта або вежа Белен, 1515—1520, (аўтар — Франсіска дэ Аруда , брат Дыёгу дэ Аруда ).
- Манастыр іеранімітаў (Жэронімуш) у Белене, пахавальня каралёў і герояў Партугаліі, XVI стагоддзе, Дыёгу дэ Бойтака і Жуау дэ Кастыльё .
- Каралеўскі палац у Сінтры («Партугальская Альгамбра»), сярэдзіна XV стагоддзя.
- Кляштар Святога Крыжа ў Каімбры.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads