Векшэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Векшэmap
Remove ads

Ве́кшэ (шведск.: Växjö) — горад на паўднёвым усходзе Швецыі ў правінцыі Смоланд, адміністрацыйны цэнтр лена Крунуберг і камуны Векшэ. Насельніцтва 60 887 чалавек (2010). Векшэ мае мянушку «Найзялёны горад Еўропы».

Хуткія факты Краіна, Лен ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Замак Тэлебарг

Векшэ вырас з гандлёвага месца каля возера, дзе збягаліся некалькі шляхоў — адсюль і яго першапачатковая назва — «Vägsjö», у якой «Väg» азначае «шлях», а «sjö» — «возера». Паводле легенды, англійскі місіянер Зігфрыд прыбыў у Швецыю і пабудаваў у Векшэ першую ў краіне біскупскую царкву. Такім чынам, легенда сцвярджае, што ўжо ў 1170 годзе Векшэ становіцца цэнтрам біскупства, а горад (ці гандлёвае месца) існаваў яшчэ ў XI стагоддзі. Аднак першыя пісьмовыя згадкі аб Векшэ адносяцца да 1342 года, калі кароль Магнус Эрыксан надаў Векшэ гарадскі прывілей. У XV стагоддзі для абароны гораду быў пабудаваны замак Крунуберг, ад якога пазней пайшла назва лена. У адрозненні ад Ёнчэпінгу, індустрыяльная рэвалюцыя XIX стагоддзя практычна не закранула Векшэ, і ў цяжкія годы канца стагоддзя горад і яго наваколле перажываюць хвалю эміграцыі. Толькі ў другой палове наступнага, XX стагоддзя горад пачынае даволі хутка расці. Штуршком для гэтага стала адкрыццё ў 1967 годзе філіяла Лундскага ўніверсітэта, які ў 1999 годзе быў пераўтвораны ва Універсітэт Векшэ, а ў 2010 атрымаў назву Універсітэт Лінея.

Remove ads

Адукацыя

Акрамя Універсітэта Лінея, у Векшэ дзейнічаюць Школа Паліцыі (пры ўніверсітэце), Вышэйшая Прафесыйна-Тэхнічная школа і Вышэйшая народная школа Святога Зігфрыда. А яшчэ ў сярэднявеччы, пры Кафедральным саборы дзейнічала школа, ў якой хлопчыкі маглі атрымаць адукацыю на адносна высокім узроўні.

Славутасці

Thumb
Парк Лінея ў Векшэ
  • Кафедральны сабор (XIIIXVIII стагоддзі, паводле легенды, на месцы царквы XII стагоддзя, рэстаўраваны ў XIXXX стагоддзях)
  • Руіны замка Крунуберг (XV стагоддзі, у 5 км на поўнач ад горада)
  • Замак Тэлебарг (18971900)
  • Замак Бергквара (канец XVIII стагоддзя, у 6 км на захад ад горада)
  • Італьянскі палац
  • Парк Лінея, у якім растуць прынамсі па адным відзе раслін з 24 класаў раслін, вызначаных Лінеем
  • Дом эмігрантаў — цэнтр памяці аб эміграцыі ў Амерыку, які ўтрымлівае архівы, пісьмы, фатаграфіі па тэме
  • Скульптура «Легенда са шкла» (1978)
  • Музей Смоланда (фактычна — Шведскі музей шкла)
  • Музей псіхіатрыі

Вядомыя асобы

Thumb
Скульптура «Легенда са шкла»

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads