Адміністрацыйны падзел Швецыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэрыторыя Швецыі падзелена на 21 лен (шведск.: län; традыцыйна — губерня). Лены ў сваю чаргу падзелены на 290 гарадоў і камун.

Кожны лен мае ўласнае кіраўніцтва — губернскую адміністрацыю (sv:länsstyrelse), якая складаецца з губернатара (sv:landshövding) і губернскіх саветнікаў (sv:länsråd), якое прызначае ўрад Швецыі і якое з'яўляецца яго прадстаўніком, а таксама прадстаўніком парламента — рыксдага. Задачай адміністрацыі з'яўляецца каардынацыя мясцовага кіравання ў адпаведнасці з палітыкай урада і рыксдага і, разам з тым, з улікам мясцовых асаблівасцей і патрабаванняў.

Акрамя таго, у кожным лене маецца выбарны орган мясцовага самакіравання — ландстынг (sv:landsting). Адной з галоўных задач ландстынга з'яўляецца забеспячэнне сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання ў лене.

Прадстаўнічыя органы гарадоў - гарадскія думы (sv:stadsfullmäktige), якая выбіраецца насельніцтвам, выканаўчыя - гарадскія ўправы (sv:stadsstyrelse), якія складаюцца з гарадскіх саветнікаў (sv:borgarråd), якія выбіраюцца гарадской думай.

Прадстаўнічыя органы камун - камунальныя думы (sv:kommunfullmäktige), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя - камунальныя ўправы (sv:kommunstyrelse), якія складаюцца з камунальных саветнікаў (sv:kommunråd), якія выбіраюцца камунальнай думай.

Remove ads

Спіс ленаў

Больш інфармацыі №, Герб ...

Кожны лен у сваю чаргу складаецца з муніцыпалітэтаў ці камун (kommun), якіх у наш час налічваецца 290.

Remove ads

Гісторыя

Падзел краіны на лены быў уведзены ў 1634 па ініцыятыве графа Акселя Оксеншэрна з мэтай мадэрнізацыі сістэмы кіравання. Падзел на лены замяніла сабой падзел на правінцыі. У выніку паражэння ў вайне супраць Расіі 1808—1809 і па ўмовах заключанага ў 1809 Фрыдрыхсгамскага мірнага пагаднення Швецыя была вымушана перадаць Расіі свае ўсходнія тэрыторыі — цяперашнюю Фінляндыю і Аландскія астравы. Разам з гэтым зведаў вялікія змены падзел краіны на лены, але сама мадэль захавалася дагэтуль. У Фінляндыі першапачатковая сістэма ленаў захавалася да 1997, калі была праведзена рэформа, якая паменшыла іх колькасць.

Рэарганізаваныя і скасаваныя лены

Remove ads

Стары падзел

Падзел Швецыі на правінцыі (landskap), які існаваў раней, а таксама больш агульны падзел на рэгіёны (landsdelar) цяпер страцілі палітычнае значэнне, але захавалі немалую культурную і гістарычную значнасць. Акрамя таго, назвы рэгіёнаў Гёталанд, Свеаланд і Норланд часта выкарыстоўваюцца ў геаграфічным кантэксце.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Плошча адміністрацыйных адзінак Швецыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 верасня 2014.
  2. (зменена 1997)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads