Вендрыж

пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вендрыжmap
Remove ads

Ве́ндрыж[1] (трансліт.: Viendryž, руск.: Вендриж) — пасёлак (да 2016 г. станцыя[2]) у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі МагілёўАсіповічы. Размешчаны за 30 км на паўднёвы захад ад Магілёва. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Зснаваны ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшоў у склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 сельсавеце (21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Гуслішчанскі) Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

З 9 лістапада 2016 г. станцыя атрымала статус пасёлка[2].

Remove ads

Інфраструктура

У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка

Thumb
Чыгуначная станцыя «Вендрыж»

Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай пераважна аднабакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На перакрыжаванні чыгункі і мясцовай дарогі размешчаны мураваны будынак чыгуначнай станцыі.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads