Гуслішча

вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуслішчаmap
Remove ads

Гу́слішча[1] (трансліт.: Huslišča, руск.: Гуслище) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1670 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVII ст. (не пазней за 1696 год) кароль Рэчы Паспалітай Ян III Сабескі даў Буйніцкаму Свята-Духаву манастыру прывілей на Гусліцкі млын на рацэ Лахве ў Іструбіцкім войтаўстве з карчмой і зямлёй[3].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы была расквартыравана частка 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта. Падчас Ямніцкага бою 1944 года 113-ы партызанскі полк зрабіў няўдалую спробу блакаваць нямецкія войскі[4].

У 1925—1954 гадах цэнтр Гуслішчанскага сельсавета. Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[5].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads