Веньямін Іосіфавіч Вацякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1 жніўня 1921, г. Бугуруслан, Арэнбургская вобласць, Расія — 18 мая 2014[1], г. Мінск) — беларускі вірусолаг[2]. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік НАН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут у 1943 годзе[2]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. З 1946 года працаваў ва Уфімскім інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, з 1947 года быў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-даследчага кантрольнага інстытута імя П. А. Тарасевіча. З 1950 года ў Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у 1950—1986 дырэктар[2], у 1986-1998 загадчык аддзела, з 1998 па 2006 - галоўны навуковы супрацоўнік.
Remove ads
Навуковая і практычная дзейнасць
Стварыў беларускую школу вірусолагаў.
Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходстваў, а таксама навуковага адкрыцця («З'ява рэгуляцыі гіперпаразітызму імунітэтам пазваночных», 1988).
Аўтар навуковых прац па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту, поліяміэліту, удасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу, туберкулёзу[2].
Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў[2].
Падрыхтаваў 15 дактароў і 39 кандыдатаў навук.
Дакументы В.І.Вацякова (навуковая спадчына і асабістыя дакументы) захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь[3].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «Знакам Пашаны» (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».
Асноўныя працы
- Западный клещевой энцефалит Мн.: Беларусь, 1978 (сумесна з І. І. Протасам, В. М. Жданавым).
- Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (у суаўтарстве).
- Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (у суаўтарстве).
- Клещевые энцефалиты Евразии. Вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции: монография / В. И. Вотяков, В. М. Злобин, Н. П. Мишаева. — Новосибирск, 2002. — 438 с.
Remove ads
Зноскі
- Памяти Вениамина Иосифовича Вотякова // Веды. - 2014. - 26 мая. - С. 7(недаступная спасылка)
- Вотяков Вениамин Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
- Юркевич О. Ю. Из опыта работы с документами личного происхождения выдающегося учёного-вирусолога // Архівы і справаводства. – 2021. – № 2. – С. 77-81.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
