Веньямін Аронавіч Цукерман
вучоны-фізік і вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веньямін Аронавіч Цукерман (6 красавіка 1913, Віцебск — 25 лютага 1993, Сароў) — савецкі фізік-тэарэтык, доктар тэхнічных навук, прафесар (1956), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, трох Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР, Заслужаны вынаходнік РСФСР.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. Скончыў сямігадовую школу. У 1928 годзе з сям’ёй пераехаў у Маскву. У 1936 годзе скончыў Маскоўскі машынабудаўнічы інстытут. Працаваў у навукова-даследчых установах Казані і Масквы. З 1947 у ядзерным цэнтры КБ-11 (Арзамас-16).
Памёр і пахаваны на гарадскіх могілках у горадзе Сароў (Ніжагародская вобласць, Расія).
Навуковая дзейнасць
В. А. Цукерман — удзельнік распрацоўкі савецкай ядзернай зброі, аўтар навуковых прац па вывучэнні працэсаў выбуху і дэтанацыі, адзін з ініцыятараў стварэння імпульснай крыніцы нейтронаў у канструкцыі ядзерных зарадаў, заснавальнік імпульснай рэнтгенаграфіі ў СССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац, чатырох кніг, больш за 60 вынаходніцтваў. У 1994 годзе апублікаваная кніга «Людзі і выбухі. Арзамас-16», напісаная ў сааўтарстве з З. М. Азархам.
Remove ads
Узнагароды
- Сталінская прэмія (1946, 1949, 1953)
- Ленінская прэмія (1957)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1978)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads