Веніямін Егішэвіч Маркаран
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веніямін Егішэвіч Маркаран (арм.: Բենիամին Մարգարյան, 1913—1985) — савецкі армянскі астраном.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Шулаверы (цяпер Шаўмяні, Грузія), у 1938 годзе скончыў Ерэванскі ўніверсітэт, у 1941 г. — аспірантуру Ленінградскага ўніверсітэта. З 1942 года працаваў у Бюраканскай астрафізічнай абсерваторыі (у 1952—1957 гг. — намеснік дырэктара, з 1957 — загаднік аддзелам галактык). У 1943—1957 гг. выкладаў у Ерэванскім універсітэце. Член-карэспандэнт (1965), потым акадэмік (1971) АН Армянскай ССР.
Асноўныя працы ў вобласці зорнай і пазагалактычнай астраноміі. Распрацаваў тэорыю флуктуацыі у бачным размеркаванні зорак з улікам касмічнага паглынання. Супольна з В. А. Амбарцумянам усталяваў існаванне ў Галактыцы маладых, няўстойлівых зорных сістэм — асацыяцый, наяўнасць якіх сведчыць пра працяг працэсу зоркаўтварэння у нашу эпоху, прытым зоркі нараджаюцца групамі. Выканаў класіфікацыю рассеяных зорных скопішчаў, вывучыў асаблівасці іх размеркавання і азначыў па іх месцаванне спіральных рукавоў Галактыкі. Выявіў існаванне сярод яркіх галактык адменнай катэгорыі аб'ектаў, што валодаюць анамальнымі колеравымі і спектравымі характарыстыкамі. Для тлумачэння выяўленай з'явы першым высунуў ідэю пра наяўнасць у ядзер галактык ультрафіялетавага выпраменьвання нецеплавой прыроды. Распрацаваў адмысловую методыку і правёў першы спектральны агляд неба з бюраканскім метровым тэлескопам Шміта у камбінацыі з наборам аб'ектыўных прызмаў. На здымках агляду выявіў слабыя галактыкі (13—17-ы зорнай велічыні), якія валодаюць інтэнсіўным УХ-кантынуумам, абумоўленым лішкам УХ-выпрамяненні. Далейшыя даследаванні ў розных абсерваторыях паказалі, што гэтыя аб'екты, што атрымалі назву Ланцужок Маркарана, складаюць шырокі клас актыўных утварэнняў у Метагалактыцы. Значная іх частка валодае радыё-, інфрачырвоным і рэнтгенаўскім выпрамяненнем, а больш за 10 % уласцівыя асаблівасці галактык Сейферта. Сярод іх ёсць таксама квазары і аб'екты тыпу BL Яшчаркі. Прэзідэнт Камісіі № 28 «Галактыкі» Міжнароднага астранамічнага саюза (1976—1979).
Пахаваны ў Арменіі, у вобласці Арагацотн, на могілках сяла Бюракан.
Remove ads
Памяць
Бюраканскі спектральны агляд неба Маркарана ўлучаны ў міжнародны рэестр праграмы ЮНЕСКА "Памяць свету"[3].
У 2013 годзе Банк Арменіі выпусціў памятную срэбную манету, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Беніяміна Маркарана, наміналам 1 000 драмаў. На аверсе манеты выгравіраваны выявы зорак і галактык, на рэверсе — партрэт астранома і адкрытыя ім галактыкі, а таксама імя астранома на армянскай і англійскай мовах[4].
21 лістапада 2013 года пошта Арменіі выпусціла паштовую марку наміналам 170 драмаў і канверт першага дня, таксама прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння навукоўца[5]. На паштовай мініяцюры тыражом 30 000 асобнікаў намаляваны партрэт Маркарана, купал Бюраканскай абсерваторыі і галактыка з каталога Маркарана Mrk 509[6].
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР (1961).
- Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені «За выбітныя навуковыя працы ў вобласці фізіка-матэматычных навук» за 1949 год (1950).
- Ордэны «Знак Пашаны» (1955) і Дружбы Народаў (1983).
- Медалі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і «Ветэран працы».
Зноскі
- Հայկական սովետական հանրագիտարան — Երևան: 1981. — Т. 7. — С. 301–302.
- http://www.sci.am/members.php?mid=99&langid=3 Праверана 9 лістапада 2016.
- «Марки Петербурга». Армения. Обзор новинок Архівавана 16 снежня 2013.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads