Вераб’ёўка (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вераб’ёўка[1] (трансліт.: Vierabjoŭka, руск.: Веробьёвка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 36,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 52,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Remove ads
Назва
Патранамічная назва, утвораная ад асновы верабей.
Гісторыя

Урочышча Вераб’ёўка вядома прынамсі з сярэдзіны XIX стагоддзя.
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца пасялення жыхароў Азярычына[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У лютым—сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі былі спалены ўсе 47 дамоў вёскі[3].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 68 жыхароў
- 2002 год — 38 двароў, 68 жыхароў
- 2010 год — 52 жыхары
- 2012 год — 47 жыхароў
- 2019 год — 34 жыхары[5]
Спіс вуліц
- Садовая вуліца[6]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads