Узлянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Узля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Узляны.

Хуткія факты Узлянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Менскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дудзіцкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[2].

31 сакавіка 1977 года цэнтр Цітвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна перанесены ва Узляны, сельсавет перайменаваны ва Узлянскі[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навапольскага (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) і Пярэжырскага (10 населеных пунктаў: Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі, Узляны, Ушанка) сельсаветаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1035 чалавек[5], з іх 93,8 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,8 % — армяне, 0,7 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 18 населеных пунктаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads