Вера Мікалаеўна Пола
актрыса тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вера Мікалаеўна Пола (7 лютага 1901, Мінск — 15 кастрычніка 1989, Мінск) — беларуская актрыса, Народная артыстка Беларусі. Прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася акцёрскаму майстэрству у тэатральнага рэжысёра і педагога Е. А. Міровіча. На сцэне Купалаўскага тэатра з 1922. Адной з найбольш значных першых роляў была роля Маланні ў спектаклі Міровіча «Кар’ера таварыша Брызгаліна». Здымалася ў кіно («Хвоі гамоняць» (1929), «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Несцерка»).
Была жонкай тэатральнага мастака Барыса Малкіна. Пасля смерці мужа ў 1972 годзе была ініцыятарам выстаўкі яго твораў, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы.
Remove ads
Тэатральныя ролі
- Кацярына («Партызаны», Кандрат Крапіва, 1938);
- Ганна Паўлаўна («Хто смяецца апошнім», Кандрат Крапіва, 1939);
- Сцепаніда («Згуба ваўка», Э. Л. Самуйлёнак, 1939);
- Коўшык («Калінавы гай», Аляксандр Карняйчук , 1950);
- Паўліна («Спяваюць жаўрукі», Кандрат Крапіва);
- Агата («Паўлінка», Янка Купала, 1944);
- Аўдоцця («Твой светлы шлях», Аркадзь Маўзон, 1961);
- Купавіна, Карміна («Ваўкі і авечкі», «Жаніцьба Белугіна»);
- Панова, Дунька («Любоў Яравая»);
- Ксенія Міхайлаўна («Агністы мост», Б. Рамашоў);
- Жыўка («Спадарыня міністэрша», Браніслаў Нушыч, 1956);
- Дуэння («Дзень цудоўных падманаў», Рычард Шэрыдан, 1948);
- Карміцелька («Рамэа і Джульета», 1946)
Remove ads
Узнагароды
- Народная артыстка БССР (1953)
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананне ролі Паўліны Бохан ў спектаклі «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн «Знак Пашаны»
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads