Вера Паўлаўна Пракапцова

музыказнавец, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вера Паўлаўна Пракапцова (у дзявоцтве Масленікава; 29 студзеня 1947, Мінск — 13 верасня 2021) — беларускі тэарэтык мастацтва, музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2001), прафесар (1997)[2].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 29 студзеня 1947 года ў Мінску[2]. Дачка беларускага мастака Паўла Масленікава[3].

Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Фартэпіяна», 1970), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1975), Беларускі ўніверсітэт культуры (дактарантура, 2000)[2].

Працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1970—1972, канцэртмайстар), Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1975—1978, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1979, загадчык кафедры тэорыі музыкі і фартэпіяна, загадчык кафедры фартэпіяна, дацэнт кафедры эстраднай музыкі, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры, у 1994—2001 — загадчык кафедры)[2].

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя мастацтва, мастацкай адукацыі; кампаратыўнае мастацтва і інш.[2]

Remove ads

Узнагароды

Медаль Францыска Скарыны (2016) і інш.

Сям’я

Была ў шлюбе з Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым, беларускім мастаком, генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[4].

Бібліяграфія

  • Мастацкая адукацыя ў Беларусі : сацыякультурны аспект : дысертацыя … доктара мастацтвазнўства : 17.00.09 : абаронена 21.12.2000 : зацверджана 05.07.2001 / Пракапцова Вера Паўлаўна. ― Мінск, 2000.
  • Роль музыкального образования в становлении музыкальной культуры Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата искусствоведения : 17.00.02 / Масленикова Вера Павловна. ― Киев, 1978.
Remove ads

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 4 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  2. А. А. Саламаха. Пракапцова Вера Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 544. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  3. Сёмае неба Паўла Масленікава (руск.). SB.BY. Праверана 24 лістапада 2025.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads