Вербалоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вербалоз
Remove ads

Вербалоз[1], вярба пяцітычынкавая[2] (Salix pentandra) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Вярба пяцітычынкавая, вярба, вербалоз[3], лаза, ракіта, брэд[1].

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Вышыня расліны да 15 м. Кара ствала цёмна-шэрая, патрэсканая, бліскучая. Галінкі вуглаватыя, жаўтавата-, зеленавата- або чырвона-бурыя; стрыжань белаваты. Маладыя парасткі і лісце ліпкія, прыемна пахнуць. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце шчыльнае, падоўжана-яйцападобназавостранае, шырокаланцэтнае або эліпсоіднае з завостранай верхавінкай, на кароткіх залозістых чаранках. Прылісткі рана ападаюць. Кветкі ў павіслых каташках, цвітуць пасля распускання лісця. Прыкветныя лускавінкі бледна-жоўтыя, каля асновы кароткаваласістыя. Плод — каробачка з белым пухам, у каташках.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі, сустракаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі, Украіне (за выключэннем Крыма), амаль па ўсёй Сібіры. Расце на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у верасні-кастрычніку.

Вербалоз хутка расце, непатрабавальны да глебы.

Таксанамія

Від Вербалоз уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Вербалоз
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     
Remove ads

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца для аблясення лішкава ўвільготненых тэрыторый. Прут ідзе на грубае пляценне, кара (у ёй да 10 % танідаў) — на дубленне. Добры меданос.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads