5-я армія (Германская імперыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

5-я армія (Германская імперыя)
Remove ads

5-я а́рмія (ням.: 5. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 5) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты 5. Armee, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя баявых дзеянняў

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе VII Армейскай Інспекцыі.

Thumb
Карта плана Шліфена

Дзейнічала ў Бельгіі, прасоўваючыся да французскай мяжы. 21 жніўня падраздзяленні 5-й арміі ўдзельнічалі ў баях ля Шарлеруа. Пасля Пагранічнай бітвы часці арміі былі перакінутыя ў раён Вердэна. 5-я армія актыўна ўдзельнічала ў найцяжкіх баях за Вэрдэн у 1916 годзе. У ходзе бітвы пад Вердэнам армія панесла найцяжэйшыя страты.

У 1918 годзе войскі ўдзельнічалі ў баях на Сен-Міельскім выступе і Мёз-Аргонскай аперацыі.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Гальвіца.

Remove ads

Баявы склад на 1914 год

  • V Корпус (Генерал ад інфантэрыі Герман фон Странц)
  • XIII (Каралеўскі Вюртэмбергскі) Корпус (Генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек)
  • XVI Корпус (Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра)
  • V Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Эрых фон Гюндзель)
  • VI Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Конрад фон Гёслер)

Камандуючыя

Гл. таксама

Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads