Верхнеангарскі хрыбет
горны хрыбет у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верхнеанга́рскі хрыбет[1] (руск.: Верхнеангарский хребет) — горны хрыбет у Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, у сістэме Станавога нагор’я.
Хрыбет знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад возера Байкал. З поўначы абмяжоўвае Верхнеангарскую катлавіну. Даўжыня хрыбта каля 200 км. Вышыні да 2608 м. Складзены з крышталічных горных парод, прарваных інтрузійнымі гранітамі. Грэбень хрыбта вузкі, з трогамі, карамі і востраканцовымі вяршынямі. У ніжняй частцы схілах растуць лістоўнічныя лясы, вышэй — гальцы і горная тундра.
На схілах Верхнеангарскага хрыбта бяруць пачатак рэкі Чая, Мама і інш.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads