Верхнесілезскі прамысловы раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верхнесілезскі прамысловы раён (польск.: Górnośląski Okręg Przemysłowy, GOP) — гарадская агламерацыя ў верхняй Сілезіі і заходняй Малой Польшчы, сканцэнтраваная вакол горада Катавіцы ў Сілезскім ваяводстве.
Насельніцтва раёна складае 2,8 млн чалавек, разам з Рыбніцкім вугальным басейнам, дзе пражывае 0,7 млн чалавек, абодва рэгіёна адносяцца да верхнесілезскага вугальнага басейна. Разам яны займаюць плошчу 3200 км², з агульнай колькасцю насельніцтва 3&bsp;487&gbsp;000 чалавек.
Remove ads
Геаграфія
Верхнесілезскі прамысловы раён знаходзіцца ў гістарычных абласцях Паўночная Сілезія і Заглеб'е Дамброўске, ў паўднёвай Польшчы, ў міжрэччы Віслы і Одэра.


Клімат
Клімат вобласці — умерана кантынентальны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпература раўняецца 8° С (сярэднія тэмпературныя велічыні — 1,7° С у студзені і 17,7° С у ліпені). Сярэднегадавая колькасць асадкаў складае 750 мм, найбольш даждлівы месяц — ліпень).
Асноўныя населеныя пункты
Remove ads
Транспарт
Грамадскі транспарт

Транспартная сістэма рэгіёна прадстаўлена чатырма відамі транспарту — аўтобусы, трамваі, тралейбусы, і электрычкі, зведзена ў Камунальны саюз зносін Верхнесілезскага прамышленага раёна (польск.: Komunikacyjny Związek Komunalny Górnośskiego Okręgu Przemysłowego. KZK GOP). Акрамя гэтага, перавозкамі займаюцца прыватныя кампаніі і дзяржаўныя чыгункі.
Трамваі
Трамвайныя зносіны Верхняй Сілезіі — адна з буйнейшых трамвайных сістэм у свеце, існуе з 1894 года. сістэма працягваецца больш чым на 50 кіламетраў (с усхода на захад) і ахоплівае 13 гарадоў (галоўны горад Катавіцы, Бэндзін, Бытам, Хожаў, Чэлядзь, Дамброва Гурніча, Глівіцы, Мыславіцы, Руда Слёнска, Сасновец, Свентахлавіцы, Забжэ) і іх прадмесці.
Дарогі
- Аўтамагістраль A1 (Чэхія — Катавіцы — Труймяста / Балтыйскае мора)
- Аўтамагістраль A4 (Германія — Катавіцы — Украіна)
Аэрапорты
Раён абслугоўвае міжнародным аэрапортам Катавіцы-Пыжавіцы, які знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад цэнтра Катавіцаў. Штогод выконваецца больш за 20 міжнародных і ўнутраных рэйсаў, штогадовы пасажырапаток пастаянна расце. У 2005 годзе было перавезена 1,1 млн чалавек, у 2006 — 1,4 млн пасажыраў, а ў 2007 гэтая лічба ўзрасла амаль да двух міліёнаў.
З-за вялікай адлегласці ад цэнтра горада існуе прапанова перабудаваць спартыўны аэрадром Катовіцы-Мухавец у аэрапорт арыентаваны на ўнутраныя рэйсы ці на міжнародныя грузавыя перавозкі.


Чыгуначныя дарогі
Першая чыгуначная дарога ў гэтым рэгіёне была пракладзена 1846 годзе, ёй стала верхнесілезская чыгуначная дарога (польск.: Kolej Górnośląnska ням.: Oberschlesische Eisenbahn). Сёння яна з’яўляецца адным з галоўных чыгуначных вузлоў у Сілезіі і Польшчы.
Акрамя чыгуначных дарог еўрапейскага стандарта шырыні каляі, па тэрыторыі рэгіёна пралягае Польская шырокакалейная металургічная лінія. Пабудаваная ў 1979 годзе, яна выкарыстоўваецца толькі для перавозкі прамысловых грузаў, пераважна жалезнай руды і вугля.
Рачны транспарт
У раёне маецца таксама сетка водных каналаў, якія выкарыстоўваюцца як для перавозкі грузаў, так і для забаўляльных тураў. Грузаабарот порта Глівіцы складае каля 2 млн тон у год. Праз такія транспартныя артэрыі як Глівіцкі канал, Глівіцкі порт злучаецца з Одэрам, сеткай нямецкіх каналаў і Балтыйскім морам. Кладніцкі канал, пабудаваны яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, для транспартыроўкі грузаў не выкарыстоўваецца, але з’яўляецца вельмі папулярным у якасці турыстычнага маршрута.
Remove ads
Адукацыя
Верхнесілезскі прамысловы раён з’яўляецца адным з буйнейшых навуковых цэнтраў у Польшчы. У рэгіёне знаходзіцца каля паўсотні вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навчаецца каля 250 тысяч студэнтаў. Найбольш буйнымі ўніверсітэтамі лічацца Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах і Сілезскі тэхнічны ўніверсітэт «Сілезская палітэхніка» ў Глівіцах.
Літаратура
- «Katowice i Górnośląnski Okręg Przemysłowy» — Krystina Szaraniec & Lech Szaraniec & Karol Szarowski. Katowickie towarzystwo Społeczno-kulturalne, Katowice 1980 (польск.)
- «Górnośląski Okręg Przemysłowy^ Lichby. fakty. problemy» Marek Grabania. Wydawnictvo Śląsk. katowice 1964 (польск.)
- «Górnośląski Okręg Przemysłowy w świetle nowyh opracowań zachodnienemeckich» — Marian Frank. Silesian Institute in Katowice. Katowice 1960 (польск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads