Верхні Траянаў вал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Верхні Траянаў вал
Remove ads

Верхні Траянаў вал — сучасная назва ўмацавання ў цэнтральнай частцы цяперашняй Малдовы. Яго паходжанне застаецца дыскусійным: адны даследчыкі лічаць яго рымскім, іншыя сцвярджаюць, што ён узведзены ў III—IV стагоддзях германскім племенем грэўтунгаў (пазнейшыя остготы) для абароны сваіх меж ад гунаў[1].

Thumb
Рымскія муры ў Румыніі. Верхні Траянаў вал, які часам таксама называюць «Грэўтунгскім валам» (Greuthungi Wall), пазначаны цёмна-зялёным колерам у самым верхнім правым куце карты
Thumb
Карта рэгіёну Малдовы ў антычнасці з размяшчэннем розных народаў і плямёнаў

Ёсць здагадка, што ў пазнейшых рымскіх крыніцах ён мог згадвацца як «Грэўтунгскі вал», аднак гэтая гіпотэза застаецца няпэўнай, бо грунтуецца на адзіным шматзначным згадванні ў творы Аміяна Марцэліна[2].

Remove ads

Апісанне

У Малдове вал цягнецца ад ракі Прут да ракі Днестр, ад горада Леова да горада Тэгіна, мінаючы шматлікія населеныя пункты: Троян-Ялпуджэні, Каракуй, Сэрэціка-Ноўа, Первамайск, Градысцэ, Коштэнгалія, Сату-Ноў, Чуфлешці, Баймаклія, Салкуца, Мар’янаўка-дэ-Сус, Заім, Кіркэешці, Кэўшэнь, Кіцканы і Копанка. У Румыніі рэшткі гэтага вала можна пабачыць у камунах Цыгэнашы, Карнічэнь, Шэндрэнь і Токсамэні.

Паводле гісторыка І. Хынку (I. Hîncu), агульная даўжыня вала складае каля 120 кіламетраў. Першапачатковая вышыня дасягала 3-4 метраў, шырыня — 10-15 метраў, з поўначы вал быў узмоцнены ровам глыбінёй 2-3 метры. Цяпер у многіх месцах яго вышыня не перавышае паўметра.

Remove ads

Пытанне паходжання

Ёсць некалькі гіпотэз пра тое, хто і калі пабудаваў вал.

  • Рымская гіпотэза: Некаторыя вучоныя, напрыклад Васіле Недэльчук[3], сцвярджаюць, што вал першапачаткова ўзвялі рымляне. Асноўным доказам яны лічаць тое, што абарончы роў знаходзіцца з поўначы, то-бок павернуты ад рымскіх уладанняў. Паводле гэтай версіі, імператар Траян каля 110 года ўзвёў першы земляны вал, каб абараніць прыбярэжную зону ад дэльты Дунаю да горада Тырас.
  • Германская гіпотэза: Іншыя даследчыкі, такія як гісторык Пітэр Хедэр, мяркуюць, што вал узвялі мясцовыя германскія плямёны, перадусім для абароны ад качэўнікаў Цэнтральнай Азіі — гунаў пад кіраўніцтвам Атылы[1].

Гісторык Томас С. Бэрнс займае болей асцярожную пазіцыю і падкрэслівае неабходнасць дакладнейшага датавання[4]. Звязаць гэты геаграфічны аб’ект у Малдове з апісаннем у Аміяна Марцэліна ўпершыню прапанаваў румынскі гісторык Раду Вулпе ў 1957 годзе. Аднак гісторык Хервіг Вольфрам[en] ставіць пад сумнеў прапанаваную папраўку тэксту Аміяна, неабходную для таго, каб гэты ўрывак можна было трактаваць як апісанне вала[2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads