Траянавы валы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трая́навы валы́[1] — назва сістэм старажытных валоў ва Украіне, у Малдове і Румыніі. Збудаванне іх часта звязваюць з дзейнасцю рымскага імператара Марка Ульпія Траяна ў Дакіі. У Падняпроўі валы, падобныя да Траянавых, называюць Зміевымі валамі[1][2].

Буджак і Бесарабія
У гэтым рэгіёне вылучаюць дзве лініі валоў: Ніжні Траянаў вал і Верхні Траянаў вал.
Ніжні Траянаў вал
Ніжні Траянаў вал знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы і Украіны. Пачынаецца ў Вулкэнешцкім раёне Малдовы і даходзіць да возера Сасык (Адэская вобласць, Украіна).
Верхні Траянаў вал
Верхні Траянаў вал пачынаецца каля горада Бендэры (Малдова) і цягнецца да ракі Прут да сучаснага малдоўскага горада Леова.
Археалагічныя даследаванні адной з пляцовак вала на тэрыторыі Малдовы сведчаць пра тое, што вал быў насыпаны рымлянамі прыблізна на мяжы I—II стагоддзяў н.э. Таксама выяўлена, што ў III—IV стагоддзях вал выкарыстоўваўся для абароны ад рымлянаў, пры гэтым роў, выкапаны з паўночнага боку, быў засыпаны, а з паўднёвай — выкапаны новы.
Если вал сей есть ретраншамент, построенный Траяном, для ограждения провинций Римских от набегов варваров; то при сооружении сей стены должны были быть соблюдены необходимые условия для удобства защиты. — Но здесь, напротив, все выгоды местоположения на стороне, прилегающей с севера.— А. Ф. Вельтман «О валах Траяна», Начертание древней истории Бессарабии, сочинённое Генерального Штаба Штабс-Капитаном Вельтманом, Москва, 1828 год.
Раскопы Верхняга Траянава вала вяліся ў 1991 годзе на пляцоўцы паміж сёламі Градзішча і Селемет малдаўскім археолагам А. Рошка. Усяго было зроблена 15 зрэзаў вала. Матэрыялаў, якія можна было б скарыстаць для датавання вала, не выяўлена. Рова з паўднёвага боку не было. Адзінае, што можна з дакладнасцю аргументаваць, — гэта тое, што Верхні Траянаў вал меў антыкавалерыйскую канструкцыю і быў збудаваны дзеля забеспячэння бяспекі 2 кампаніі Траяна ад набегаў сармацкіх плямён, тагачасных хаўруснікаў дакаў.
Remove ads
Паднястроўе
Траянавы валы Паднястроўя — сістэма валаў, якія знаходзяцца паміж гарадамі Цярнопаль і Камянец-Падольскі. Маюць перарывісты характар. Складаюцца з двух эшалонаў цэнтральнага ланцуга і хаатычна раскіданых валаў (асобныя з іх знаходзяцца нават на Букавіне).
Румынія
Траянавы валы Румыніі — умацаваная лінія даўжынёй каля 60 кіламетраў, перасякае пярэсмык паміж Дунаем і Чорным морам каля гарадоў Чэрнаводэ і Канстанца і складаецца з трох валаў — двух земляных і аднаго каменнага. Вышыня валаў цяпер на розных пляцоўках вагаецца ад 3 да 6 метраў. Два земляныя валы знаходзяцца паўночней, а паўднёвы, каменны вал, паводле розных ацэнак, з’яўляецца найбольш старажытным.
Крыніцы
Літаратура
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads