Верына (вёска)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ве́рына[1] (трансліт.: Vieryna, руск.: Верино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета. Вёска знаходзіцца каля возера Верына. Аўтамабільнай дарогай злучаецца з аграгарадком Селішча і вёскай Кісялі. За 65 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 2-й палове 18 стагоддзі вёска Сілімонава ў маёнтку Азаркава ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, уласнасць Віленскіх ксяндзоў-піяраў, якім маёнтак быў падараваны «для пражывання» князем, генералам-фельдмаршалам Рыгорам Пацёмкіным. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1842 годзе было 14 дзесяцін ворыва, 14 — лугоў. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Селішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 4 жыхары. У 1997 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны Кастрычнік». У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».

Remove ads

Насельніцтва

  • 8 двароў, 76 рэвізскіх душ (1785)
  • 29 рэвізскіх душ (дзяржаўныя сяляне (1839)
  • 4 двары, 20 рэвізскіх душ мужчынскага полу і 15 жаночага полу (1842)
  • 71 жыхар (1959)
  • 49 жыхароў (1970)
  • 9 гаспадарак, 11 жыхароў (1997)
  • 2 гаспадаркі, 5 жыхароў (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads