Селішча (Гарадоцкі раён)
аграгарадок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́лішча (руск.: Селище) — аграгарадок (да 2010 — вёска[2]) ў Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. На рацэ Бярноўка. За 21 км ад горада Гарадок, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха[3].
Remove ads
Гісторыя
У канцы XVIII ст. аграгарадок у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1803—1830 гг. казённы маёнтак Сяліцкі ў валоданні жонкі тайнага саветніка Тарбеева, памешчыцы Гарбачэўскай, памешчыкаў Лукашэвіча, Місуна. У 1831 годзе казной маёнтак перададзены ў кіраванне памешчыку Хлюзінскаму. У сярэдзіне 19 ст. маёнтак, цэнтр Селішчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Селішчы дзейнічала сельская школа. З 1860-х гг. цэнтр воласці. Працавалі бібліятэка і народнае вучылішча. З 1923 г. Селішча ў Віраўлянскай воласці Віцебскага павета. З 24 жніўня 1924 г. Селішча — цэнтр сельсавета ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці). У 1930-х гг. створаны калгас «Чырвоны металіст», працавалі кузня, маслазавод, шавецкая майстэрня, ільнозавод.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года вёска акупавана нямецкім войскамі. Вызвалена 19 снежня 1943 г. у ходзе Гарадоцкай аперацыі[4].
З 16 ліпеня 1954 года Селішча — вёска ў Даўгапольскім сельсавеце. У розны час у вёсцы дзейнічалі МТС, калгас «Металіст», бальніца. Вёска была цэнтрам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».
Remove ads
Насельніцтва
- 31 рэвізская душа, 3 двары (1785)
- 78 жыхароў, 13 двароў (1885)
- 101 жыхар, 23 двары (1926)
- 108 жыхароў (1959)
- 96 жыхароў (1970)
- 231 жыхар, 88 двароў (на 1.1.2002)
Інфрастуктура
У Селішчы дзейнічаюць:
Транспарт
Аўтамабільнымі дарогамі Селішча звязана з Гарадком, аграгарадком Віраўля, аграгарадком і чыгуначнай станцыяй Бычыха, вёскамі Сураўні, Пралетарск, Кісялі і інш. Праз вёску пралягаюць аўтобусныя маршруты Віцебск—Іванаўка, Гарадок—Іванаўка, Гарадок—Ноўка.
Памятныя мясціны
У вёсцы знаходзяцца брацкія вайсковыя могілкі 543 савецкіх воінаў, загінуўшых у 1943—1944 гг.
Зноскі
- Сайт РУП «Белпошта»(недаступная спасылка)
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
- Городокская операция Архівавана 13 жніўня 2014. (руск.) // «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads