Весланосыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Весланосыя (Polyodontidae) — сямейства рыб з атрада асетрападобных.
Remove ads
Апісанне
Цела голае або пакрыта вельмі дробнымі, разрозненымі шыпкамі. Вочы слабаразвітыя. Рыла моцна падоўжанае, на яго ніжнім баку два вельмі кароткія вусікі. Рот ніжні, вялікі, на сківіцах дробныя зубы. Спінны плаўнік адзін, адсунуты назад, знаходзіцца над анальным плаўніком. Каналы бакавой лініі на галаве і тулаве акружаны костачкамі. Жаберная накрыўка моцна выцягнута ззаду.
Пашырэнне
Рыбы прэсных вод Паўночнай Амерыкі і Кітая (кітайскі весланос лічыцца вымерлым).
Асаблівасці біялогіі
Па тыпу харчавання — планктонафагі або драпежнікі.
Даўгавечныя, характэрна доўгае палавое выспяванне. Самкі нерастуюць не кожны год.
Літаратура
- Асетрападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Ганоіды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Расс Т. С. Семейство Веслоносые // Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983. — С. 93—95.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads