Водзьга
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́дзьга — рака ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Свольна (басейн Заходняй Дзвіны).
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма тыпу *Vadagà.[крыніца не паказана 35 дзён]
Корань *Vad- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Vad- : Ved- : Ud-.[крыніца не паказана 35 дзён]
Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.[крыніца не паказана 35 дзён]
Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удага, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда[1]), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).[крыніца не паказана 35 дзён]
Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[2][3].
Такі ж пераход *Vad- > Вод- у назве дняпроўскай ракі Водса (< *Vad(u)sa)[4].
Назва Водзьга ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-[крыніца не паказана 35 дзён], які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»[5][6]. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»[7].
Назва значыць «Плыткая (рака)».[крыніца не паказана 35 дзён]
Remove ads
Водаапісанне
Даўжыня ракі 20 км, плошча вадазбору 60 км². Пачынаецца за 0,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Маскалёнкі. Упадае ў Свольну прыкладна за 0,8 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Пользіна 2. Вадазбор у паўночна-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча Водзьгі ў верхнім цячэнні каналізаванае на працягу прыкладна 6 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1[8] м/км. Рака прымае сцёк ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Каля ракі населеныя пункты Стараселле, Каханавічы, Казлоўшчына, Мядзведскія.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads