Вудага (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ву́дага[3] (Удага, Удуга, Вудуга) — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Хуткія факты Вудага, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма тыпу *Udegà.[крыніца?]

Корань *Ud- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Vad- : Ved- : Ud-.[крыніца?]

Да балцкага *vad- / ud- «вада».[крыніца?] Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.[крыніца?]

Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда[4]), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне».[крыніца?])

Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[5][6].

Корань *Ud-, пашыраны пашыральнікам -r-, у назвах літоўскай ракі Ūdara[7], ракі і возера Удрай[ru] (у басейне Ловаці). Пазнейшы варыянт кораня Выд- у назве сожскай ракі Выдраж / Выдрыжа / Выдра (прыток Сажа)[8], а таксама ў назве ракі Выдзега[ru] (у басейне ракі Удрай). Форма Выд- ад Ud-, і назва *Udega (> Выдзега) мяркуецца адпачатнай формай і для назвы Удага.[крыніца?]

Назва Удага ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»[9][10]. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»[11].

Назва значыць «Плыткая (рака)».[крыніца?]

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 261 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,[12] м/км. Сярэдні расход вады 1,5[12] м³/с. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Селішча, вусце каля паўночна-ўсходняй ускраіны горада Чэрыкаў. Даліна ракі ў вярхоўі невыразная, ніжэй вёскі Жытнёў трапецападобная, шырынёй 400—600 м, у вусці да 1 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—150 м. Рэчышча Вудагі звілістае. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні складае да 15[12] м.

Асноўныя прытокі — Казёл (Вудажка) (левы), Малая Вудажка (правы).

Каля ракі вёскі Селішча, Забачэў, Жытнёў, Юны Пахар, Тур’е. Каля вёскі Пабеда ў басейне Вудагі, на прытоку ракі Малая Вудажка, сажалка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads