Свянцянскі павет (1921—1940)

Польская Рэспубліка From Wikipedia, the free encyclopedia

Свянцянскі павет (1921—1940)
Remove ads

Свянцянскі павет (польск.: Powiat święciański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — Свянцяны.

Хуткія факты Свянцянскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Да Першай сусветнай вайны быў паветам у Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1919—1920 гг. павет уваходзіў у склад Віленскай акругі ГУУЗ. 12 кастрычніка 1920 года тэрыторыя павета апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, якая 13 красавіка 1922 года была інкарпаравана ў Польшчу як Віленская зямля, а з 20 студзеня 1926 стала ваяводствам.

Нягледзячы на тое, што адміністрацыйны цэнтр быў у Свянцянах, найбуйнейшым населеным пунктам павета ў 1931 годзе былі Новыя Свянцяны (5 906 жыхароў).

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года павет быў падзелены паміж СССР і Літвой. Заходняя частка павета з цэнтрам у Новых Свянцянах адышла да Літвы, а ўсходняя з цэнтрам у Свянцянах - да Беларускай ССР. Беларуская частка павета 4 снежня 1939 года ўвайшла ў склад Вілейскай вобласці, 15 студзеня 1940 года на яе тэрыторыі ўтвораны Свянцянскі раён. Аднак ужо 25 лістапада 1940 года большая частка раёна перададзена Літоўскай ССР.

15 студзеня 1941 года павет быў адноўлены ў складзе Літоўскай ССР на тэрыторыі былых Свянцянскага, Гадуцішскага, Відзаўскага і Свірскага раёна Беларускай ССР.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Паводле стану на 1931 год Свянцянскі павет уключаў 1 горад і 14 вясковых гмін:

Гарады

Гміны

Remove ads

Адукацыя

У 1919/1920 навучальным годзе ў Свянцянскім павеце дзейнічалі 62 усеагульныя школы і 1 сярэдняя. У іх навучаліся 4 102 вучні, працавалі 108 настаўнікаў[3].

Старосты

  • 29.04.1930 — Сцяпан Мідляж
  • 26.06.1934 – 26.10.1939 — Станіслаў Дворак (ад ППС)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads