Войты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́йтывозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад горада Браслаў, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Краснагорка, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Хуткія факты Войты, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Аб’ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 3,1 км²[1].

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, разараныя, на ўсходзе пад хваёвым лесам. Берагі (акрамя паўднёвага і асобных участкаў паўночнага) нізкія, сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 200—500 м. Да ўсходніх і заходніх берагоў прымыкае балота. Дно плоскае, выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай плошчай па 0,2 га. Возера дыстрофнае, зарастае. Сцёк па ручаі ў возера Снуды. Упадаюць меліярацыйныя каналы.

Remove ads

Зноскі

  1. Войты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 258.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads