Воласна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́ласнавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель.

Хуткія факты Воласна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера складае 0,25 км². Даўжыня — 1,14 км, найбольшая шырыня — 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,33 км. Найбольшая глыбіня возера складае каля 9 метраў, сярэдняя — 4,6 м. Аб’ём вады ў возеры складае 1,14 млн. м³, плошча вадазбору — 4,35 км².

Катлавіна Воласна тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. У паўднёва-заходняй і паўночна-усходняй частках трапляюцца ўчасткі сплавіны. Зона мелкаводдзя выслана пяском і займае каля 28 % плошчы возера.

Возера Воласна эўтрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Мухна і Некалач. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,6 м. Надводная прыбярэжная расліннасць утварае палосу шырынёй 2—10 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Воласна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 260—261. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Макрыцкі А. М. Воласна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Мн.: Белкартография, 2009. Доп. тираж 3 000 экз. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads