Волма (прыток Свіслачы)

рака ў Беларусі, прыток Свіслачы From Wikipedia, the free encyclopedia

Волма (прыток Свіслачы)
Remove ads

Во́лма — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Свіслачы (басейн Дняпра).

Хуткія факты Волма, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Да дзвюх Волмаў, што цяпер на тэрыторыі Беларусі (адна нёманскага басейна, другая дняпроўскага), Ул. Тапароў дадаваў яшчэ назву рэчкі Волма на поўначы (на ўсходзе ад воз. Ільмень). Далей прапаноўваў дзве магчымасці вытлумачэння: параўноўваў з прускай назвай вёскі Wolmen ("Волмы"), або з прускай назвой возера Almoyn (= Alm-ain-). У другім выпадку да літоўскага almėti, elmėti «сачыцца», «струменіцца» і літоўскіх гідронімаў Almajà, Almajas, Elmė[1].

Паводле М. Фасмера, назва ракі Волма роднасная ст.-інд. ūrmís «хваля», авест. varəmi- «хваля», ст.-в.-н. walm «гарачыня», англас. wielm «кіпенне, хваля, цячэнне»[2].

Паводле Э. Мурзаева, назва ад беларускага народнага геаграфічнага тэрміна волма «упадзіна», «паглыбленне», волміна «катлавіна», «вільготная ўпадзіна, якая паросла травой»[3].

Паводле В. Жучкевіча, назва паходзіць ад тэрміна волма «упадзіна ў пойме ракі», «пераўвільготненая прытэрасная паласа»[4].

Паводле І. Яшкіна, назва вёскі Волма тлумачыцца ад тэрміна волміна «катлавіна, мокрая ўпадзіна з травой»[5].

Паводле А. Рогалева, назва ракі паходзіць ад народнага геаграфічнага тэрміна волма, волміна «катлавіна, вільготная нізіна, якая заросла травой»[6].

Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток нёманскай Іслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі складае 103 кіламетры. Вадазбор — 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 6,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,5 .

Пачынаецца меліярацыйным каналам каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы і Цэнтральнабярэзінскай раўніне праз Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Пухавіцкі раёны. Вусце за 1 кіламетр на ўсход ад вёскі Стары Двор Пухавіцкага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,4—0,6 км, месцамі больш за 3 кіламетры. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вялікім працягу асушаная і разараная. У верхнім цячэнні зарэгулявана 4 плацінамі.

Thumb
Шлюз на рацэ ў Смалявіцкім раёне

Асноўныя прытокі: Слоўст (справа), Вожа, Гаць, Ігуменка (злева).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads