Вольга Іванаўна Куртаніч
пісьменніца, драматург, публіцыст, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Куртаніч (сапр. Вольга Іванаўна Мешчаракова, нар. 6 сакавіка 1963, г. Качканар, Свярдлоўская вобласць, РСФСР) — беларуская пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
Ва ўзросце пяці гадоў разам з бацькамі пераехала ў Жлобін.
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1987 годзе.
Жыве ў Мінску. З 1990 года працуе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1991).
Творчасць
З 1984 года выступае ў рэспубліканскім і абласным перыядычным друку.
Аўтар кніг «Птушыным шляхам» (1990), «Начное сонца» (1994), «В блистании строк…» (2001), «Валавуд» (2002), «Залюстрэчча для Алісы» (2003). Складальнік кніг «Сокровенный мир женщины» (2001), «Новая энциклопедия современной девочки» (2007), «Моя любимая книжка» (2007) і інш.
Літаратура
- Куртаніч Вольга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Л. С. Савік. Куртаніч Вольга // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 3. Івашын — Кучар. — С. 570-571. — 585 с.; іл.. — ISBN 5-85700-123-4.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads