Вольга Мікалаеўна Чамаданава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Мікалаеўна Чамаданава (народжаная Прыстром; нар. 13 кастрычніка 1977) — начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў, з 2019 па 2021 год прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі, унесеная ў санкцыйныя спісы краін Еўрапейскага Саюза.

Хуткія факты Вольга Мікалаеўна Чамаданава, прэс-сакратар[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінскім раёне[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пачала працу ў сілавых структурах у 1999 годзе. Працавала ўчастковым iнспектарам, iнспектарам па справах непаўналетнiх, была кiраўнiком розных аддзяленняў мiлiцыi[2]. 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама[1].

З 2019 па 2021 год займала пасаду прэс-сакратара МУС. На гэтай пасадзе каментавала дзеянні сілавых структур падчас масавых пратэстаў, якія адбываліся напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў[3][4][5][6][7]. Актыўна публікавала навіны аб затрыманні актывістаў і відэа іх прызнанняў на камеру ў тэлеграм-канале МУС[8].

У студзені 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага на 2 гады абмежавання свабоды і выплату 5000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за абразу Чамаданавай у тэлеграм-чаце[9]. Рэпліка Ушацкага была выкліканая каментаром Чамаданавай аб нібыта правамернасці затрымання блогера і лідара пратэстаў Сяргея Ціханоўскага.

З 4 кастрычніка 2021 года ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама[10][11].

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын[12].

Remove ads

Сям’я

Муж Дзяніс Чамаданаў, начальнік 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК, сілавой службы рэжыму Лукашэнкі, па шматлікіх сведчаннях адказнай за палітычныя рэпрэсіі і гвалт супраць праціўнікаў рэжыму. Дзяніс таксама уключаны ў санкцыйны спіс балтыйскіх краін[13][14], а 2 снежня 2021 года і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ды санкцыйны спіс Канады[15][16][17].

Мае двух дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік звання «Чалавек года Міншчыны»[18].

Міжнародныя санкцыі

25 сакавіка 2021 года Вольга Чамаданава і яе муж Дзяніс Чамаданаў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс уладамі Латвіі[13], Літвы і Эстоніі як службовыя асобы, датычныя да жорсткага здушэння мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[14].

21 чэрвеня 2021 года Чамаданава была ўнесеная Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, Чамаданава як памагатая рэжыму Лукашэнкі, «будучы галоўнай медыйнай асобай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, адыгрывае ключавую ролю ў скажэнні і адмаўленні фактаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюджванні ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт супраць іх»[19]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[20], 7 ліпеня — Швейцарыя[21][22].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads