Вольга Сільвестраўна Шыкунец
работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Сільвестраўна Шыкунец (21 красавіка 1937, в. Беражное, гміна Столін, Столінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка — 30 ліпеня 2000, Столінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Remove ads
Біяграфія
Пасля вайны атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе і пачала працаваць ільнаводам у калгасе «Новае жыццё». За высокі ўраджай ільну была ўзнагароджана медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі (УСГВ). Пасля замужжа пераехала ў вёску Лядзец Давыд-Гарадоцкага раёна. Там жа ў 1957 годзе пачала працаваць паляводам у мясцовым калгасе імя Леніна, а праз год перайшла даяркай на малочнатаварную ферму.
У 1963 годзе была пераведзена цялятніцай на ферму па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы. Да канца сёмай пяцігодкі (1959—1965) увайшла ў лік перадавых жывёлаводаў раёна і вобласці.
Некалькі разоў прымала ўдзел ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, была ўзнагароджана медалямі і дыпломамі галоўнага выставачнага камітэта.
Працавала ў калгасе імя Леніна да выхаду на заслужаны адпачынак. Была дэпутатам Брэсцкага абласнога, Столінскага раённага і Лядзецкага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Remove ads
Узнагароды
У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), «Знак Пашаны» (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads