Беражное
аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беражно́е[1] (трансліт.: Bieražnoje, руск.: Бережное) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета. За 0,7 км на поўнач у Нёман упадае рака Сула.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 1508 года, калі пінскі і давыд-гарадоцкі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч даў Беражное баярыну Пятру Пятровічу Алешы. Па смерці князя Фёдара Іванавіча яго ўладанні перайшлі на вялікага князя, які даў іх сваёй жонцы Боне Сфорцы. Каралева Бона ў 1524 годзе пацвердзіла баярыну Пятру Алешы ўладанне Беражным, Гарадком і Парканямі. Род Алешаў валодаў Беражным, пазней званым Старым Беражным, на працягу 13-ці пакаленняў. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў, у Берасцейскім ваяводстве.
Пасля 2-га раздзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1884 годзе пабудавана царква Параскевы Пятніцы.
12-м гаспадаром Старога Беражнога быў Цэзарый Антоній Алеша (1820—1892), які яшчэ пры жыцці даў яго свайму малодшаму сыну Уладзіславу Алешы. У 1909 годзе Уладзіслаў прадаў беражноўскі маёнтак Станіславу Радзівілу, гаспадару суседняга Давыд-Гарадка.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе Польшчы, у Столінскай гміне Столінскага павета Палесскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
Апошняй уладальніцай Старога Беражнога была дачка Станіслава Радзівіла, Анна дэ Майе.
Remove ads
Дэмаграфія
- 2005 год — 2000 чалавек
Славутасці

Страчаная спадчына
- Сядзіба Алешаў (кан. XVIII — пач. XIX ст.)
Вядомыя асобы
- Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха (1883—1919) — удзельнік рэвалюцыйнага руху. Ягоным імем названа вуліца.
- Іван Фёдаравіч Штэйнер (нар. 1953) — беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.
- Вольга Сільвестраўна Шыкунец (1937—2000) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Беражнэ́
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads