Столінскі павет

Польская Рэспубліка From Wikipedia, the free encyclopedia

Столінскі павет
Remove ads

Сто́лінскі паве́т[1][2] (польск.: Powiat stoliński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін.

Хуткія факты Столінскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Павет утвораны 1 студзеня 1923 года[3][4] з гмін Лунінецкага (Бярозавае, Плотніца, Столін, Хорск, Церабяжоў), Пінскага (Радчыцк) і Сарненскага паветаў (Высоцк).

1 красавіка 1927 года гміна Гарадная ўвайшла ў склад гміны Радчыцк[5].

18 красавіка 1928 года гміны Радчыцк і Церабяжоў былі скасаваны[6].

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР Столінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР. 27 лістапада 1939 года ў выніку выраўноўвання мяжы, да Сарненскага павета Украінскай ССР былі далучаны Высоцкая і Бярозаўская воласці павета[7].

4 снежня 1939 года павет уключаны ў Пінскую вобласць[8]. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Столінскі раён.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Гміны

Гарадскія

Вясковыя

Зноскі

  1. У «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» падаецца дата прыняцця Пастановы ўрада Польшчы 6 снежня 1922 года

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads