Восем з паловай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Восем з паловай»[13], «8½» (італ.: Otto e mezzo) — экзістэнцыйная трагікамедыя Федэрыка Феліні, сусветная прэм’ера якой адбылася 13 лютага 1963 года ў Рыме. Назва фільма абазначае яго парадкавы нумар у фільмаграфіі Феліні — ён да таго часу зняў 6 поўнаметражных фільмаў, 2 кароткаметражныя фільмы, якія аўтар палічыў за адзін, і сумесны фільм з рэжысёрам Альберта Латуадай «Агні вар’етэ» («паўфільма»). Карціна «8½» заваявала Вялікі прыз Маскоўскага кінафестывалю і дзве прэміі «Оскар».

Хуткія факты Восем з паловай, Жанры ...

Лічыцца класікай сусветнага кінематографа, адным з найвялікшых кінафільмаў у гісторыі і вяршыняй рэжысёрскага майстэрства Феліні (нароўні з іншым яго хітом з удзелам Марчэла Мастраяні — «Салодкае жыццё»). Фільм — гэта змешванне рэальнасці і патоку свядомасці галоўнага героя — рэжысёра Гвіда Ансельмі: яго дзіцячых успамінаў, летуценняў, сюррэалістычных бачанняў і азарэнняў, у якіх ён шукае натхнення для сваёй новай кінакарціны.

Remove ads

У ролях

Узнагароды

• Дзве прэміі «Оскар» (1964) у намінацыях лепшы фільм на замежнай мове і лепшы дызайн касцюмаў у чорна-белым фільме (П’еро Герардзі);
• Вялікі прыз III Маскоўскага Міжнароднага кінафестывалю (1963)
• Узнагароды Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў (1964): за лепшы арыгінальны сюжэт, за лепшы сцэнарый, за лепшую рэжысуру, за лепшую працу прадзюсара, за лепшую музыку, за лепшую аператарскую працу, за лепшую актрысу другога плана (Сандра Міла);
• Прыз дацкіх крытыкаў на фестывалі ў Капенгагене «Бодыль» (1964) за лепшы еўрапейскі фільм
• Узнагароды кінафестывалю ў Токіа «Kinema Jumpo Awards» (1966) за лепшы замежны фільм і як лепшы замежны рэжысёр;
• Узнагарода Амерыканскага нацыянальнага кінабюлетэня за лепшы замежны фільм (1963)
• Узнагарода Нью-Ёркскага гуртка кінакрытыкаў за лепшы замежны фільм (1963).

Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» на лепшую рэжысуру, лепшы сцэнар і лепшую працу мастака-пастаноўшчыка ў чорна-белым фільме, на Прэмію Брытанскай кінаакадэміі за лепшы фільм (1964) на прыз нацыянальнай Амерыканскай гільдыі рэжысёраў за лепшыя дасягненні ў кінематаграфіі, але не атрымаў узнагарод у гэтых намінацыях.

Remove ads

Зноскі

1. Cakarel E. Mubi — 2007. Праверана 11 мая 2020.

2. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=337.html Праверана 8 красавіка 2016.
3. http://stopklatka.pl/film/osiem-i-pol Праверана 8 красавіка 2016.
4. http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/8-1-2/9626/ Праверана 8 красавіка 2016.
5. http://www.imdb.com/title/tt0056801/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
6. Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.

7. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.

8. Lexicon of international filmsZweitausendeins.

9. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 чэрвеня 2022.

10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Федэрыка Феліні
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads